Дар Рыгора Барадуліна

рубрика:

Народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Рыгор Барадулін перадаў у дар чытачам абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна сваю новую кнігу «Ксты», якая з’яўляецца этапнай ў жыцці творцы.
У кнізе, выдадзенай ў гэтым годзе ў Мінску, сабраныя вершы, напісаныя на мяжы ХХ—ХХІ стст. «Гэта — кніга-малітва, кніга-споведзь, кніга-пакаянне, падзяка Усявышняму і Маці». Паэт у сваіх вершах звяртаецца да кожнага чалавека. Ён разважае над пытаннямі вечнага і зямнога, нясе людзям агульначалавечыя пастулаты Хрысціянства.