Напрыканцы мінулага тыдня ў канферэнц-зале гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу віцэ-мэр горада Ігар Шардыка сустрэўся з магілёўскімі сябрамі рэспубліканскага Саюза мастакоў.
Наўкол авальнага стала
Гэтая сустрэча, безумоўна, ужо наспела: пэўны час таму мастакі выправіліся на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама, каб распавесці аб сваіх праблемах. На гэты раз разам з намеснікам старшыні гарвыканкама іх уважліва выслухалі прадстаўнікі гарадскога аддзела культуры, гарадской выставачнай залы, абласнога мастацкага музея імя Масленікава. І не толькі выслухалі, але і занатавалі прапановы прысутных, пашукалі вырашэнне асобных праблем, прапанавалі сваё бачанне становішча і выйсце на новы ўзровень узаемаадносін гарадской улады і Саюза мастакоў.
Ігар Уладзіміравіч не аднойчы падчас сустрэчы, якая расцягнулася на тры гадзіны, настойліва прапаноўваў мастакам не засяроджвацца на негатыве, на тым, што было, альбо чаго нельга зрабіць, а канцэнтравацца на пазітыўным - на будучым, на тым, што зрабіць можна, патрэбна і нават неабходна. Можна канстатаваць, што гэта атрымалася. читать целиком »




